Закаханае лета…
Растрывожыла сэрца і памяць
Пылкім позіркам чыстых вачэй,
Нас каханнем мінулае раніць,
Успамінам шчаслівых начэй.
Прыадкрыўшы жыцця таямніцу
Узняла пачуцця рубяжы,
Ажывіла кахання крыніцу
Чысцінёю, спагадай душы.
Прыпеў:
Памаўчы, не спяшайся судзіць,
Бог збярог і падзяка за гэта.
Памаўчы, не судзі, памаўчы,
Беражы закаханае лета.
Ты са мной – і душа маладзее,
Ты са мной – і спыняецца час.
Нас з табой акрыляе надзея,
І каханне агортвае нас.
Ты мой сон з асалодай кахання,
Ты мой боль і нябёсаў агні.
Нам жыццём даравана спатканне,
Мы з табой светлай памяці дні!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию