Як пажываеш, Тата, cправы як твае

Я дом пабудаваў, сцёр да крыві далоні.
Каб рай стварыць з каханнем і душою.
Ты зоркай пуцяводнай быў і мэтай жыць.
Магу цяпер з вятрамі толькі гаварыць.

Каля дзвярэй чакаю, ўсё яшчэ, цябе.
Там, дзе звінеў твой смех заўсёды.
І ноч кожную ў цемры я шапчу сабе.
Вярнісь дадому, не пакідай мяне ніколі.
Але мне рэхам толькі цішыня ў адказ.

Набыў я мудрасці, ты ўзрос хутчэй.
Тваю я мрою ўгледзеў і ўзлёт за ёй.
Быў крыламі тваімі я, не перашкаджаў.
Але мяне пакінуў ты і не зазваў.

Каля дзвярэй чакаю, ўсё яшчэ, цябе.
Там, дзе хадзіў, і заклікаў мяне.
Боль у маім сэрцы зачне сціхаць.
Але каханне застанецца там чакаць.
Я самотны, мне жахліва жыць.

Адно імгненне я жадаю ад цябе.
Пачуць здалёку голас родны для мяне.
Як пажываеш, Тата, справы як твае?
Нажаль, разносіць мары вецер у нябёсы.

I вось стаю, спяваю разам з вамі.
Адзінокі, стары, у сэрцы рана.
Не дзеля славы і ўзнагарод спяваю.
Паклікаць, толькі і абняць – я мару.

Чакаю каля дзвярэй…
Усё яшчэ, цябе…
Нажаль, разносіць вецер у нябёсы.
Як пажываеш, Тата, справы як твае?
Як пажываеш, Тата, справы як твае…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай