Ветразь
У вы́раі ве́тразь зніка́е
За хва́ляй, нібы́ на спачы́н,
І змо́ра яго́ не зляка́е,
Не спы́ніць туго́й далячы́нь.
У змро́ку зіхо́ткая здра́да
Зава́біць хлуснёй у віры́,
На зо́лку скана́е прына́да
І кво́лы праме́нь на жвіры́.
Рапто́ўна згада́ныя мро́і
Ў кару́нках пяшчо́тнай тугі́
Паво́льна зніка́юць, як стро́і
Ў бязва́жкасці кво́лай смугі́.
Зніка́е ўсхвалёваны ве́тразь:
З куне́гаю пільна сачу́,
Як во́дар аздо́біў паве́тра,
І ў бе́здані зні́чкі лічу́.
Аутар верша С. Грахоўскі
Музыка і выкананне нейрасеціва Suno
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
4 рецензии на 'Ветразь'
Алексей Абазовский
23.10.2024 - 13:53Красиво..
Сяржук Пясэцкі
23.10.2024 - 20:08Дзякую, Аляксей, якая з трох аранжыровак вам падалася найбольш удалай?
Алексей Абазовский
23.10.2024 - 20:20Прочел опубликованную, остальные обязательно перечитаю, тогда смогу ответить
Алексей Абазовский
23.10.2024 - 21:22Мне больше третий зашёл…