Мы, Жанчыны Беларусі

Я ўзнёсла ганаруся
Быць жанчынай Беларусі,
Я на тысячу адсоткаў
Беларуска, патрыётка!

І скажу сваю патрэбу:
Жыць хачу пад мірным небам,
Быць каханаму адзінай
Беларускаю жанчынай.

Шматразова стаўшы маці,
Берагіней быць у хаце.
Быць каханай і кахаць,
Дзетак мірна гадаваць.

Ды прытым хачу зазначыць,
Што магу як след аддзячыць,
Замаўляючы спакой,
Сіла ў слабасці маёй.

Я магу быць церпялівай,
Прыгажуняю цнатлівай.
Шмат чаго змагу стрываць,
А за здраду пакараць…

І прашу мяне паслухаць,
За мяне не трэба думаць,
Здольнасць маю разважаць
І душой галасаваць…

Не патрэбна мне чужога,
За што маем – дзячу Бога.
Прашу шчасця і здароўя,
Жыць да бліжняга з любоўю!

І скажу, не памылюся:
Мы, жанчыны Беларусі,
У падтрымку спраў Айчыны
Сталі сімвалам краіны..


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай