Кахання вадаспад…
Як хочацца пабачыць твае вочы
Цудоўнаю парой асенніх дзён!
Адчуць ласкавы позірк сярод ночы,
Згубіўшы назаўжды пакой і сон.
Падзею праз сябе такую грэю,
І кожны подых ночы ловіць слых.
Дзе ў марах да цябе лаўлю надзею,
Да пацалункаў пылкіх маладых.
Прыпеў:
Ты сэнс майго жыцця, туга сардэчная,
Мядовы смак душы, каханне грэшнае.
Вытокі творчых сіл і мой жыццёвы лад,
Кахання вадаспад! Кахання вадаспад!
І позірка твайго мне дастаткова –
І закіпае ў жылах мая кроў.
Праз сон з табой гучыць мая размова,
Імя тваё шапчу я зноў і зноў.
Свой лёс нам немагчыма перайначыць –
Тваім каханнем душу ацаляю
Гаюча чуць цябе, нястрымна бачыць,
І адчуваць як я цябе кахаю!..
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию