Даярачка Ліда

1.Цёплы стан дзявочы свеціцца ў ночы
Шпарка шпацыруе апусціўшы вочы,
Дояр аднавокі, як маяк далёкі
Лідачку прыкмеціў, павялічыў крокі.

Дзевачка-галубка, кветка лугавая
Усіх вясковых мэнаў яна добра знае
Свае штучкі-дручкі кожны з іх гатовы
Паказаць дзяўчыне шчыра, адмыслова.

Прыпеў:
Даярачка Ліда –
ікона вясковага віда
Ад Лондана і да Мадрыда
Не знойдзеш такую нідзе
Даярачка Ліда
Прыгожа і сакавіта
Да фермы, як пава, дарогай вясковай ідзе.

2.У цікток запосціў свае песні Косця
Заатэхнік Міша вершы Лідзе піша,
Брыгадзірчык Коля прапахаў усё поле
На сельгас палетках пасадзіў ён кветкі.

Вартаўнік Алёша гарманіст са стажам
Рваў баян на ферме, Лідачку ўражваў
А яна гарэза, толькі усьміхалась
І нікому ў рукі Ліда не давалась.

Мадуляцыя:

3.Піша пра дзяўчыну прэса ўсёй краіны:
“Что няма ў краіне прыгажэй дзяўчыны!”
Свеціцца за вёскай вечарам агеньчык
Гэта наша Ліда ззяе як праменчык.

Малако ліецца ў бідоны спрытна
Робіць Лідка справу сваю каларытна
“Непрыступна дзеўка” – хлопцы ўздыхаюць
І кароўнік звонку яны абступаюць.

Прыпеў:
Даярачка Ліда –
ікона вясковага віда
Ад Лондана і да Мадрыда
Не знойдзеш такую нідзе
Даярачка Ліда
Прыгожа і сакавіта
Да фермы, як пава, дарогай вясковай ідзе.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай