Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Белай акацыі гронкі

Your page rank:

Пераклад на бел “Белой акации гроздья”

Цэлую ноч салавей нам насвістваў
горад маўчаў і маўчаў стары мост.
Водар духмянай акацыі ліўся,
з розуму зводзіў нас ноч напралёт.

Сад быў умыты вясновымі ліўнямі,
ў нізкіх ярах было поўна вады.
Божа,якімі былі мы наіўнымі
і маладымі былі мы тады.

Прамчалісь гады,зрабіўшы нас шэрымі.
Дзе чысціня тых галінак жывых…
толькі зіма з завірухаю белаю
можуць нагадваць нам сёння пра іх.

Пад час навальніцы раз’юшанай,п’янай
з абноўленай сілай ўяўляю я:
белай акацыі гронкі духмяныя
ўжо непаўторны,як юнасць мая.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *