У нашай звычцы ўсё ўскладняць
Пераклад верша З.Литвиновой ” Не надо усложнять”
У нашай звычцы ўсё ўскладняць,
Праблемы і падтэкст шукаць.
І забіваць свае галовы
І ўдзень, і ўночы можам мы.
Не трэба ні ў чым, нідзе…
Наліце кавы лепш сабе.
Ўдыхніце свежага паветра,
Адкіньце горыч, сум дарэшты.
Пакіньце след ад катастроф
І рэшткі скрухі, бед, трывог.
Не трэба ўскладняць праблемы:
Жыццё важней за ўсе дылемы.
Ўсё лішняе адкіньце на світанні
І станьце ледзь шчаслівейшым, чым ра’ней…
27.10.25 г
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию