Той, хто музе адданы спаўна

Хто скарыцца самоце ў жыцьці –
З сваім болем адзін застанецца;
Бо ня зможа зь ім поруч ісьці
Той, хто мае каханьне ў сэрцы.

Каго вабіць ў жыцьці мітусьня,
Адзіноту наўрадці зазнае;
Але ў ім разуменьня няма,
Чым жыве ён, што ў сэрцы палае.

Той, хто музе адданы спаўна,
У пачуцьцях журботы ня мае,
Будзе ведаць – кахае яна,
У адказ быць каханай жадае,

Усталюе душэўны спакой,
Асалодай пакуты суцешыць,
Будзе узнагародай зямной
І жаданьняў зьдзяйсьненьнем найлепшым,

Ейны яркі агонь у душы
Ўсё жыцьцё надаваць будзе сілы,
І ў апошні свой момант зямны
Ён адчуе, які быў шчасьлівы.

19.03.2025г.

(вольны пераклад верша з нямецкае мовы, аўтарка: Бэціна фон Арнім)


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай