Чаму?
Чаму, калі пашчасьціць мне
Тваім каханьнем ўдзень сагрэцца,
Шыпшына мроіцца ў сьне
І ноч усю кранае сэрца?
Калі ж удзень убачу я
Шыпшыну там, дзе ногі ходзяць,
Чаму твой вобраз ды імя
Ўначы душу маю лагодзяць?
06.04.2026 г.
(вольны пераклад верша зь нямецкае мовы, аўтар: Максіміліян Бэрн)
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию