Ты стала маёй ранай
Ты стала маёй ранай,
Не мне цябе судзіць.
За шчырае каханне
Прыходзіцца плаціць.
Страла душу пранзіла,
Калі зышла любоў.
Я памятаю слёзамі
Правёў цябе дамоў.
Чаму любоў праўдзівая
Таіцца ў цішыні?
І раптам аб’яўляецца,
Калі згарыш унутры?
Кавалак сэрца вырваны,
Пачуцці сцёрты ў пыл.
Ты так і не дазналася,
Як моцна я любіў…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию