Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Ты дзесьці там

Ты дзесьці там, за безграніччам мора,
І сэрца тужыць па табе.
Скажы, мой мілы, дарагі Анёлак,
Як жыць магу я без цябе?

Скажы, чаму калі я засынаю
Прад мной ізноў стаешся ты:
Чароўны твар, салодкі голас –
Дзяўчо няземнай чысціні.

Цябе як толькі ўспамінаю
Знікае боль, губляю страх.
Як толькі позірк пакладаю,
Тану ў гарэзлівых вачах…

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *