Раманс

Калі запудрыць небасхіл луна,
Схаваецца за гарызонтам сонца,
Амаль імгненна зазвяніць струна
І будзе, граючы, дрыжаць бясконца.

Тады ты глянеш на двары з акна,
І валасы твае падуць на плечы;
Ты запяеш, і расцвіце вясна,
А раніца падымецца і ўвечар.

У гэтай цішыні пагаварым,
Пакуль з табой пяе мая гітара,
Пакуль луна з сябе змывае грым,
Збягаючы ад сонечнага шара.

Аднойчы будзе так, як кажуць сны, –
Аднойчы мы сустрэнемся, я веру;
У цішыні рагочуць цвыркуны
І зноў луна не абагнала сферу…
04.02.2026


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай