Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Шлях наш ростань напаткала

Нас няма, няма любові
І мінулае прайшло –
Засталася адна памяць:
То, што мелі й што было.

Не вярнуць ранейшых стрэчаў,
Не забыць душэўных слоў…
Адпусціць! А час залечыць –
Знойдзеш новую любоў.

Не шкадуй аб тым, што стала,
Не твая ў тым віна…
Шлях наш ростань напаткала,
Значыцца прыйшла пара.

Я пакорна прымірыўся,
Волю сціснуўшы ў кулак.
І скрозь слёзы прасачыўся,
Каб сказаць табе, вось так:

Адпускаю цябе, птушка!
Хай міне мая зіма…
І як самы светлы Бусел,
Жыві з тым, у кім вясна.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *