Нямала слоў…

Нямала слоў гучала пра матулю,
Нямала шчырых і прыгожых слоў…
Хто бескарысліва да сэрца туліць?
Што грэе лепш, чым роднай маці, кроў..?

А рукі маці? Колькі ў іх пяшчоты!
А вочы маці? Ты ў іх зазірні…
Як пчолка запаўняе летам соты,
Так поўняцца любоўю маці дні…

Дзяцінства час, гарэзлівы і хуткі,
Яго без маці не ўяўляю я,
І тонкі стан яе, і голас чуткі…
Бясконца памяць і любоў мая…

Ніколі ланцужок той не парвецца,
У сэрцы ад пачатку да канца,
Са мною разам плача і смяецца…
Цяпер да маці дзе знайсці ганца..?

Яе мне сёння вельмі не хапае,
Хаця сама ўжо на зыходзе дня,
Ніхто мяне так шчыра не вітае,
Глыбока ў сэрцы матчына ралля…

Што ў раллю матуля захавала,
Узышло ва мне, расло, яшчэ цвіце,
Усяго ў маім жыцці было намала,
У раллі жывое тое, што расце…

Усё, што кожны мае, – ад матулі,
Мы ўсе ўдзячны маці за жыццё…
Вы столькі слоў аб ёй прыгожых чулі,
Вам пра сваё сказала пачуццё…


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай