Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Люстэрка душы

Мы сядзім за сталом.
Я гляджу ў твае вочы
Мае думкі лунаюць,
А сэрца трымціць.

Мы сядзім за сталом…
А ці ўдзень, а ці ўночы –
У нашы душах каханне
Палае, гарыць.

Погляд твой апякае,
Пранікае ў грудзі.
Мяккі дотык рукі
Працінае наскрозь.

І  не важна ўжо,
Што вакол нас есць людзі,
Патанулі ў вачах
мы адзін аднаго.

Сціхне шум і гамонка,
Бо слоў нам не трэба –
Дастаткова ў вочы твае зазірнуць.
У іх любоў і цяпло,
кветкі, сонца і  неба,
І адбітак душы,  і кахання твайго.

Закаханыя вочы
свецяць нават уночы.
Ім адлегласць і цемра –
усё не па чым.

Погляд родны і мілы
Даляціць, як на крылах,
І сустрэнуцца вочы…
Два люстэрка  душы.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *