Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Дождж у Гародні

Your page rank:

Абложаны Нёман
як ватай туманам
Напрамак шляхоў тут – паўночна-заходні.
Заплакала неба.
Яшчэ зусім рана.
Стаім на балконе.
Дождж у Гародні.
Паўсюду вада –
што жыццёвую спёку
Астудзіць сваім
асвяжаючым дарам
Наперадзе замак,
ля нас, крыху збоку –
Касцёл, што калісьці
пазначаны Фарай.
Тут постаці продкаў
стаяць як жывыя,
Сярод мітусні
заклапочаных бегам,
І замак стары
сваю браму адкрые,
Стагоддзі Каложы
вітаюць над брэгам.
Над голаю плошчай
сціснулісь хмары,
Спрачацца з фантанам
феЕрыяй воднай,
А мы ўсё стаім
абасобленай парай,
Ты мне ўсміхаешся.
Дождж у Гародні.

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *