Вада нябёсаў
Я заўсёды чакаю цябе з нецярпеннем.
З хваляваннем душы,з непакоем таемным.
Толькі ўбачу на шкле след нябеснай вады-
Пакідаюць душу даўняй крыўды сляды.
Чым ты,дождж,маё сэрца ахінуў ліхое,
Прыварожыў яго ты якою травою?
Мабыць водарам тым,што ляціць ад зямлі,
Як,салодка напіўшыся,стынуць палі.
Тым спакоем чароўным,што вокал струіцца,
Як хаваюць пад лісцікі вочкі суніцы,
Як праз ніткі вады дарыць сонца святло,
Што пад ногі мае белай плямай лягло.
Я заўсёды чакаю цябе з нецярпеннем,
З хваляваннем душы,з непакоем таемным…
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
2 рецензий к 'Вада нябёсаў'
Татьяна
10.09.2025 - 20:18Цудоўны,вельмі глыбокі верш!
Елена Лобкович
11.09.2025 - 06:49Дзякуй,Таццянка!Як добра,калі цябе разумеюць…