Hamialčanka
Матка Боска, Гамяльчанка,
Зберажы нас ад падману,
Грэхі перадай Святому,
Каб з’яднаў нас з Панам Богам.
Маці нашая Святая,
Памаліся разам з намі,
Бо мы згубленыя душы
І не слухаем пачуўшы.
Маці з Гомля, голас шчыры
Пранікае ва ўсе глыбі;
Свет адзіны толькі мілы,
Мы не чуем сэрца клікі.
Горад наш шукае радасць,
А яе няма ў магіле;
Зазірнуць на слодыч шчасця
Нам паможаш Ты, Марыя.
Хто плыве у доўгай лодцы
Сам згубіў арыенцір;
Забяспеч нам чыстасць водаў,
Пані скарбаў, наш Сапфір.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию