Mon Monde III
Нягледзячы на беды свету,
Мы маем пэўную надзею.
І як скон часу ўсім адзіны,
Калісь мы скіньма з сябе путы,
Каб жыць пасля забыўшы смуты.
І ўсіх па-рознаму чаруе
Ідэя скону чы жыцця:
Каму канец, каму пачатак
Святла і новага быцця.
Каго спакусяць моцы свету
Чы прыгажосць адных кабет,
Чамусь мы маем ту надзею,
З якою рады не даем,
Чакаць чагось і верыць ў нешта,
Пакуль дазвол дае рубеж.
А што любіць і шанаваць,
То ўжо асобна выбіраць:
Каму стандарт і ідэал,
А для кагосьці маргінал.
Пасля ўсяго на свеце Праўда
Кіруе захадам, і зранку
Да сонца захада, і ўсходам, —
Адзіны суд усім народам.
Мы маем пэўную надзею,
Якою грэбаваць не трэба.
Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2025, Стихи.Бай
Оставить рецензию