Элегія

Your page rank:

Бярозы рунеюць у чэрвеньскім гаі,
Вясёла гамонячы ў ранішні час.
За імі хіляцца крыжы ў яснай далі.
Зь бяроз, што сьсякалі дагэтуль ня раз.

На могілках сельскіх, парослых кустамі,
Апошні знаходзім прыстанак красы.
Красы стромкіх дрэваў, якія паўсталі,
Дзе раней такія ж бярозы расьлі.

Жывыя ўсё шэпчуцца ў гаі зялёным,
Як быццам ня ведаюць лёс іх журботны.
Гібеюць марудна, старэюць нявольна,
Пазбаўлены ўсякай жыцьцёвай турботы.

Ды цень хударлявы зьявіўся нясьпешна
Зь сякераю востраю наперавес —
І сталася вусьцішна, больш ім ня сьмешна.
Маўчыць, не шуміць больш бярозавы лес.

Сякера ўзьнялася — і цяла камель,
Ударыла зноўку, і біла, і тнула —
Застылі бярозы, нібыта камень,
Напоўніўся гай успалоханым гулам.

Вось так і прыходзіць сіберная сьмерць:
Раптоўна, зьнянацку зусім, непахісна.
Хто меней за ўсіх спадзяваўся сустрэць,
Той першым узьляжа ў магілу-калыску.

Сякеры над гаем разносіцца гук
Ды коціцца грузна па могілках ціхіх,
На самых старых дзе хмызьняк, і шчавук,
І дробны бярэзьнік рысуецца лісьцем.

Чэрвень 2025


Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай