Дзянёк прачнуўся

Яшчэ адзін дзянёк прачнуўся
У ложку сцішанай душы…
Маланкай болю агрызнуўся,
Сказаў мне:”Болей не пішы!

Пішаш для тых,хто толькі есці
Імкнуцца смачна кожны дзень?
Ім не тваіх чуллівых песень,
Ім грошай падавай кішэнь.”

-Ідзі ў пясок,душы брыдота,
Загінь у багне шэрых дум!
Падорыць дзень мне асалоду,
Не ашукае вораг-сум!

Малітвы слёзныя сагрэюць,
На пакаянне павядуць.
Людскія сэрцы ў Бога вераць-
Любоўю шчырай аддадуць.


Пожаловаться на стихи

Оставить рецензию

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Стихи.бай