Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Знаёмства ў інтэрнэце

Няма аповесцітрагікамічнейшай  ў свеце,
Чым повесць пра знаёмстива ўінтэрнэце. 

Раз мілая ды статная цялушка
Рашыла сайт знаёмстваў пакарыць:
Маўляў, авось знойдзецца істота,
Якой жаніцца з ёй  ахвота.
Самой жа ёй ужо 45,
Годзе ў дзеўках тут гуляць.
І справу каб не адкладаць,
 Стала анкету запаўняць:
“Прыгожая вясёлая цялушачка,
 з блакітнымі  бяздоннымі вачыма,
З вейкамі доўгімі, з стройнымі ножкамі
З прывбнымі малюсенькімі рожкамі
(На пераезд гатовая магчыма)
Жадае пазнаёміцца, сям’ю стварыць,
Каб у ладзе й згодзе разам маглі жыць”.
А фотакартачку паставіла такую,
Што хто ні гляне – пэўна зацікавіцца!
Бо ёй жа там не 45, а 20!
Хіба магчыма тут не  спадабацца?
Запоўніла анкету і …чакае,
Што на старонку к ёй хтось завітае..
І раптам – “дзінь” званочак, цім-цілім!
Вядома ж, заглянуў  не пілігрым,
А пэўна зацікаўлена асоба
–       О Божачка, ты не пашлі мне жлоба! –
Узмалілася  цялушка і пальам па клавіятуры  – тык!
Аж  з фотакартачкі глядзіць на яе…. Бык,
Цялушка не паверыла вачам –
Прыгожы, статны, скура аж блішчыць,
Прывабны нават не ў меру!
Як не ўпусціць  такога кавалера?!
Давай цялушачка сябе хваліць!
–       Я клапатлівая, душэўная, пяшчотная,
Смачна гатую, любіць умею й шанаваць,
Для добрага быка я стану роднаю,
Гатова ўсю душу яму аддаць.
Бык таксама расстараўся,
У даўгу ён не застаўся:
–       Я,  красуня,  “бізнесмэн”…
  Пяць машын і тры кватэры,
Грошы? Я не маю  меры!
Гатоў іх у сям’ю ўкласці,
Толькі б знайсці сваё шчасце!

Віртуальныя стасункі
Ішлі ў пэўным накірунку.
Надышоў час і сустрэчы.
Вось у адзін чароўны вечар
І спатканне адбылося…..
Што там толькі пачалося!!!!
На сустрэчу прыйшоў …Вол,
Не, нават не Вол  –  Казёл!
Абадраны, з мордай пьянай,
Рогі збітыя на бок,
З водарам такім “духмяным”,
Не дыхнуць, нібы ў той смог .
Пры выглядзе кавалера
Прапала ў цялушкі вера,
І надзея, і любоў…
Злосцю забурліла  кроў:
– Ах ты абібок, махляр,
Пускаў  ружовы пыл ў твар!”
–       Ты таксама не цялушка,
А карова ўжо добрая, дарэчы…

Вось такая  атрымалася размова
Доўгачаканай той сустрэчы.
І са спаткання выйшаў “пшык”,
Бо ён казёл быў, а не бык.
А раз з абману пачалі,
Дык  вось такі канец гульні

Каб не заблудзіцца ў  віртуальным свеце,
Асцярожней  пры  знаемстве ў інтэрнэце!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *