Корзина (Кол: 0)

Корзина пуста.

Баязлівы страўс

Your page rank:

Вядомы страўс баязлівасцю сваёй,
Пра гэта існуе ўжо паданне:
Яго спужай, адразу ж галавой
Спрабуе ён знайсці выратаванне.
Ды толькі не жадае мозг уключаць
І не шукае выйсці, марыць, як схавацца.
Заплюшчыць вочы, дзюбай у зямлю,
У позе гэтай доўга можа заставацца.
Ды толькі раз па дурасці сваёй
У пастку раптам ён папаўся.
І хутка развітаўся з галавой,
Напэўна, ён не там хаваўся.
_____________________
Прад тым, як галаву ад жаху некуды хаваць,
Паразважай, ці зможаш ты яе адтуль дастаць!

Комментировать

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *