День: 14.10.2023
Кроплі на шкле
***
Кроплі на шкле- малюе дождж
Сімфонію сваю.
Нясе па небу хмара- смоўж
Сцюдзёную ваду.
Сады квітнеюць, месяц май-
Чакаюць ўсе цяпла.
Вясну, якая ёсць прымай,
Хіба дарма прыйшла.
У гнёздах быццам сілы ёсьць ,
Каб працягнуць жыццё.
У шэрым небе свеціць штось.
Зялёным каб ўзышло.
Пупышкі лопаюць, няхай
Паветра холад злы.
Вясну, якая ёсць прымай,
Сканалі маразЫ.
Трава расце, час часам йдзе-
Жыцця кругазварот.
Слязамі дождж на вокнах лье,
Аплаквае чаго…..
03.05.23
читать стихи полностью...Новыя словы
***
Новыя словы ў будучым вершы,
Быццам сняжынкі ў далоні ляглі.
Надта пужлівыя, нібы снег першы,
Ў вянок упляту, не растануць калі.
Як абяццала, да іх дакранаюсь
Вельмі лагодна, як бы ледзь-ледзь.
Ў коўкае, звонкае іх апранаю-
Золата ,срэбра, ці толькі медзь.
Будуць яны іскрыць, зіхацецца,
Дыхаць абшарам, ў неба ляцець-
Яшчэ невядома, але падаецца,
Як селі на рукі, іх трэба сустрэць.
А можа не быць ім напісАным,
Дарэмна абралі далоні мае,
Нібы заручаны, мне аддАны,
Шлюб нечакана шчаслівы ці не?
Новага верша першыя словы,
Тонкай сцяжынкай лягуць радкі.
Рушу павольна літары мовы,
Быццам пушынкі здзімаю з рукі.
25.04.23
читать стихи полностью...Зямля дыхае раллямі
***
Зямля дыхае раллямі,
Просіць зерня, хоча сонца,
Напаіць яе дажджамі,
Каб жніво было бясконца.
Каб ня быць ёй, як пустэча
Непатрэбная нікому.
Каб відаць было з далечы,
Нават месяцу сівому,
Што кагосьці яна корміць,
Чыюсьці працу не забыла.
Ды камусь, па ўсёй форме,
Прыналежыць, як дом мілы.
Бо матуліна радзіма,
Ці застАлася ад бацькі.
Ёсць у гэтым сэнс адзіны-
Не аддаць у палон чужацкі.
Пасадзіць на ёй расліны,
Сад ці поле, што заўгодна.
Каб буялі , каб раслі бы
Ураджай сабраць, каб годны.
Калі потам палітая
Будзе пад табой зямелька,
Ворагу, дакладна знаю,
Не дасі яе ні жменькі.
Будзеш бараніць сабою
Нібы волат мужны, дужы.
Каб сваёю галавою
Легчы ў ёй , калі не здужыў.
У глебе каб яе застацца.
Дый аднойчы, мо вясною,
Травой ў полі захістацца
Побач з роднаю зямлёю.
Каб відаць было з далечы,
Нават месяцу сівому,
Што яна твая адвечна,
Не дасі яе нікому.
Бо тваёй крывёй паліта,
Просіць зерня, хоча сонца.
Для тваіх дзяцей здабыта.
Толькі з ёю род твой моцны ..
24.04.23
читать стихи полностью...Вершы
***
Вершы – думкі ,вершы- словы
Розума з душой размовы.
Душа хоча ляцець ў неба,
Розуму падумаць трэба,
Як канчаткі добра скласці,
Рыфмамі радкі аснАсціць,
Літары загнаць ў межы,
Збудаваўшы сэнсаў вежы.
Хто каго пераканае
Да канца таго не знаю.
Вышыня прыме паэта,
Ці бяссэнсіца ўсё гэта.
Ўзляціць, ці застанецца
Паміж дзьвух агней вярцецца.
Вершы – думкі, вершы- словы,
Не напІсаныя знову.
На зямлі душа застАлась
Пакуль з розумам спрачалась…
21.04.23
Божеству
“Теперь, когда мне звёзды ближе…”
А.Блок
Холодным, тягостным, кручинным днём,
Она явилась предо мной огнём.
Как звёзды падают во мрак ночи с небес,
А солнце прячется в краю чудес.
Так я, смущённый перед ней, немой,
Точь диск луны над шумною волной.
Но в отражении воды всё гладкое кривится,
Вода раскачивается, чтобы потом разбиться.
Десницею нарочно я её коснулся,
Она потупилась, но засияла вновь,
К ланитам хлеще подступила кровь,
Лазурный блеск в глазах метнулся.
И говорю: О, божество, я знал всё, знал,
Вручаю жизнь тебе свою я даром.
Забрезжит пламенем её чудесный стан
И волосы взметнутся валом.
Мне бы
***
Мне бы ў неба ды да зораў,
Зернем ў глебу, рыбай ў мора-
Быць паўсюль, з ўсімі разам-
Поўдзень з поўначчу адразу.
Абляцець зямлю, як вецер,
У глыб пячоры апусціцца,
Потым, у яскравы вечар,
З Сонцам ў мора ўтапіцца.
Плысці пад вадой,як трэба,
Ды ляцець, звінець, іскрыцца,
Прыпыняць сабою неба,
Дый ізноў з яго скаціцца .
І калі душа свабоднай
Стане вольнай нібы птушка,
Адпусціць яе лагодна
Я хачу ў паветра стужкай.
Без мяне няхай вандруе,
Можа я ўжо стамілась,
А мой лёс з зямлёй сябруе,
На якой я нарадзілась.
Тутака і пахаваюць
Клапатлівыя нашчадкі.
Тутака, дакладна знаю,
Са мной будзе ўсё ў парадку.
Птушкам -неба, душы -зоры,
Траве- глеба, рыбам -мора .
Чалавеку -дом радзімы,
Апасля ўсяго знайсці бы,
Альбо мОгілкі любімы,
Гэта ўсё, што трэба…. нібы.
20.04.23
читать стихи полностью...Вясновы снег
***
Белы снег, ланцуг слядоў
Неўзабаве ўсё растАне.
Хтосьці тут упарта йшоў,
Яго след вадою стане.
Йшоў па снежнай цаліне,
Хто, куды, па што, навошта-
То цікава чамусь мне,
Шлях якім аплочан коштам?
Ад чаго ён рушыў снегам,
А не сцежкай пратаптАнай,
А, магчыма, скакаў бегам,
Нечым вельмі апантаны.
Можа то была дзяўчына,
Мабыць была не адна.
А за ёй спяшаў мужчына,
Пасварылась – ды ўцякла.
Ён таксама раззлаваўся,
Дый па снезе не пайшоў-
Злы стаяць адзін застаўся,
Патаптаўся і сышоў.
І магчыма кожным разам,
Мімаход, як тутка прОйдзе-
Успамінаць будзе абразу
Пакуль новы снег не пойдзе.
Можа ён насёння б рады
Белым снегам пабягчы,
З недарэчнае пагарды
Не згубіў яе б у начы…
Далей лёс ніхто не знае-
Сыйдзе бруд, ўзыдзе трава.
РастаЕ снег, след знікае,
За зімой ідзе вясна.
Кожны зноў кагось спаткае
Сваяго, сваю, сваіх.
Хай жыццё сляды сплятае-
Шлях ісці лепш удваіх.
Хай благое талым снегам
Уцячэ, як не былО.
Сакавік, сцюжа адлЕгла.
Што растала, то прайшло.
30.03.23
читать стихи полностью...Не выходзь
***
Не выходзь на вуліцу, не трэба.
Там суцэльны дзень пануе дождж .
Нібы перавернутае неба-
Лье вада і поперак і ўздоўж.
Чым бы над сабою распрасцерці,
Каб схаваць ад неба галаву?
Немагчыма ад дажджу памерці,
Але я , здаецца, ўсё ж памру.
Растваруся на шэрым асфальце,
Як ручай па нізе пабягу,
Абвяду ўсіх я вокал пальца,
Дый ізноў на неба зазірну.
Буду падаць, потым уздымацца,
Хутка плыць, бягчы, ляцець, цячы,
І калісьці пагаджусь застацца,
Нарадзіцца альбо прарасці.
А пакуль на вуліцу не трэба
Мне выходзіць, там працуе дождж.
Хіба толькі паглядзець на неба,
Каб запомніць поперак і ўздоўж.
19.03.23
читать стихи полностью...Старасць
***
Недасяжнае, непазбежнае
Напаўзае аднекуль, ідзе.
Немагчымае
хваляй бязмежнаю
Мкне да ўсіх- да мяне, да цябе….
Скасавана надзея,
што заўтра лепш,
Толькі чорныя крумкачы
Гнёзды ўюць у галОвах,
рыхтуючы
Кодла старасці жахаў.
Найперш,
Што не стане каму
тую склянку даць.
Ад хваробы і болю абараніць,
Па другое,
табе будзе дрэнна спаць –
Дыхаць цяжка,
ў грудзёх той крумкач сядзіць.
Колькі так будзе доўжыцца –
не табе знаць.
Ты маліся,
а можа пачуе Ён.
Дапаможа да бездані
хутка аддаць,
Бездакорна прынесці
жыццёвы плён.
Што шчаслівая старасць,
а што праклён-
Доўга жыць,
ці патрэбным быць
да канца дзён?
Ты аб гэтым дазнаешся
толькі сам,
Ў непазбежным дасягнутым,
дзесьці там-
Дзе часовае ўсё,
што зараз баліць,
не цікава больш нам.
Ў небыцці ня быць….
11.03.23
читать стихи полностью...Радзіма мая
***
Радзіма мая невялікая
Як можна казаць
малая?
Бярозаю ды ялінкаю
У памяці
сустракае.
Калодзеж з вадою
студзёнаю
Ня ведаю, мо жывою.
У згодзе жыццё
будзёнае
Цячэ ,як само сабою.
Бабуля, дзядуля,
родзічы-
Найлепшыя людзі ў свеце-
Заняты ад ранку
не абы чым:
Храняць раўнавагу,
каб нейдзе ,
у будучыні,
праз шмат гадоў
Калі галава скрозь сівая,
Радзіма глядзела
з маіх радкоў,
Няхай сабе і малая.
05.03.23
читать стихи полностью...Былому
***
Жаль ў маім сэрцы
Ды шкадаванне
Ты хочаш пасЕліць.
Навошта табе,
Каб я сумавала,
Як уцякач у выгнанні,
Што не адбылося,
Ці ёсць яно дзе?
Я спачуваю,
Што ты у самоце.
Я нават хачу
Табе дапамагчы,
Але не чакай,
Што я ў самалёце
Ўжо ўзлятаю
Ад “зараз” ў “тады”.
“Тады” не існУе
На мапе сучаснай.
Тут “зараз” пануе
І як не вярці,
Вандроўкі ў мінулае
Нават апасны,
Як якар ня моцна
Ўрос ў нашыя дні.
Ў мінулым сучасным
Розумам тагачасным,
Зрабілі мы выбар
Такі ,як змаглі.
Яго паважаю
І з гэтым жадаю,
Табе адшукаць
Шлях наперад ісці.
25.02.23
читать стихи полностью...Звон капёжу
***
Мелагучны звон капёжу,
Прамяні – кавалкі сонца.
Мокрым шляхам абыхОжу
Ззянне лужыны бясконцай.
Кроплі ,нібы бліскавіцы,
СвятлОм дзеляцца яскрава-
Мокры боты, край спадніцы,
Мокрыя дамЫ ды лАвы.
У зіхаценні ,нечакана
Зімняя маркота знікла,
Але цалкам не сканала,
Ноччу вЕрнецца, як звыкла.
Будзе йшчэ завея месці,
Будуць сум, журба, самота.
Аднак ведаю, што дзесьці,
Лужамі ,ў гумовых ботах,
Сакавік нясе надзею
Тым , хто так вясну чакае.
Дый мяне не абміне ён,
На сустрэчу з ім спяшаю.
04.02.23
читать стихи полностью...Няма яшчэ вясны
***
Пагодны дзень зімы
заблытаў вершам у прозе.
Няма яшчэ вясны,
але ж яна ў дарозе.
Ужо ў паветры пах
з’явіўся нейкі іншы,
Збянтэжана на дах
кот на выведку выйшаў-
Руды гультай Пірат,
чаго ён тут не бачыў?
Але ж чаканняў шмат,
Ня можа ён іначай.
Бо ведае -пара!
Сабакам, коткам, птушкам,
Як гаспадар двара,
Згодна з сваёй мянушкай,
Ён продыху не дасць.
Ня трэба й спадзявацца,
Такая яго масць,
Няма куды дзявацца.
Таму што сакавік,
Маячыць на парозе.
Няма яшчэ вясны,
Аднак ўжо ў дарозе.
26.01.23
читать стихи полностью...Што гэта за мода
***
Што гэта за мода, апошні дзень года,
Шануем як свята з якое нагоды?
Што добрага ў тым ,што сыходзіць стары,
А Новы прыходзіць, гады як гады…
У адным ты старэйшы, ў другім малады,
Навошта спяшаць, усе паспеем туды.
Аднак мы купляем ігрысты напой,
Святкуем ізноў, што мы разам з табой.
Нам хочацца спаць, але мы сядзім,
У тэлеэкраны шалёна глядзім.
Сядзім ды ядзім, трыумфуем, а што?
Вядома , святкуем што добра ўсё.
Што мы яшчэ разам, што побач ўсе,
А потым віншуем сваіх па чарзе,
Праз тэлефон, інтэрнэт ды ўжывую,
Родных , ды, нават,сяброўку старУю,
З якою не бачыліся дзесяць год,
Але ж яна ёсць, напісаць ў Новы Год!
Хай успамінае ў сваёй галаве,
Хто я такая , што мне да яе.
Магчыма, ўспомніць мяне маладой-
Прыгожай, вясёлай, ды зграбнай такой,
Якой і сама сябе не памятАю,
Дай Бог ёй усяго, жадаю, вітаю…
Вось так год за годам віншуем, ядзім,
Нібыта, наперад з надзеяй глядзім,
Сябе падмануць ня вельмі складана,
Нязнана каму колькі дзён, без падману.
Ды тое не важна, чакаюць ці не-
У гэтую ноч аб усіх помняць усе!
31.12.22
читать стихи полностью...Пра Калядных Анёлаў
***
Яны з’яўляюцца нягучна.
Калі ўсе побач спяць даўно,
Ўзрушыць снег на даху штучна,
Ды нехта праслізне ў вакно.
Адчынена тут не раптоўна,
Штоноч чакаю ўжо даўно,
Анёл нарОдзіцца цудоўна,
Таму ,што веру ў яго.
Нячутна сядзе каля ложка,
Са мною разам уздыхне,
Так чульліва, як толькі можа,
Бо ведае ўсё пра мяне.
Надосталь крыламі абдыме,
Адпусціць боль хутка з душы,
Нібыта над зямлёй падыме,
А сам да досвітку спяшыць
Ізноў ляцець, збаўляць кагосці,
Ды прадракаючы Раство,
З надзеяй кожнаму прыносіць,
Любві сусветнай хараство!
24.12.22
читать стихи полностью...Маёй дачушцы
***
Мая дачушка, можа ты калісьці
Адчуеш , што матуля не з табой.
Тое не так, ад самае калыскі
Я побач, бараню сваёй рукой.
Я шмат якіх напасцяў адхіляю,
Раблю што немагчыма для цябе,
Але калісьці, як і ўсе ,сканаю,
Адразу ўсё ты возьмеш на сябе.
Усіх гадаваць, любіць неутаймоўна
Жаночы лёс ісці- шчаслівы лёс!
Тады і зразумееш ты раптоўна,
Што я з табою нават і з нябёс.
11.12.22
читать стихи полностью...Я не заўважыла
***
Я не заўважыла як
лета прамільгнула,
Як хутка высахла
раса ў густой траве,
Як беззваротна
сонца патанула
ў тумане, ды
няма яго нідзе.
Як незаўважыла
нагадваць і не трэба.
Час хутка йдзе,
Яго мне не спыніць.
Каму чаго і колькі
Адпусціла неба,
Аб тым не дУмаючы
ДАлей буду жыць.
Аднак ужо
дажджамі накаціла
На самы чульлівы
Маёй душы куток.
Не бачыць снег імкнуся,
Каб цяпла хапіла,
Зрабіць раптоўна
На зямлі апошні крок.
12.11.22
читать стихи полностью...Жыццё ідзе
***
Жыццё ідзе ў непазбежным накірунку,
час лье, імкнуцца неўтаймоўныя гады.
Лёс нам не часта дОрыць падарункі,
А Новы год нічым не лепшы за старЫ.
Але чамусьці кожны снежань я рыхтую
Гасцінцы сваім родным ды сабе.
На небе зноў шукаю зорку тую,
якой нібыта азарыўся Віфліем,
Складаю вершы менавіта пра анёлаў,
Святога Мікалая ды Калядаў хараство.
Ізноўку ў галаве з песняй вясёлай
хаджу суцэльны тыдзень у Раство.
Няхай у непазбежным накірунку
Жыццё нясе неўтаймаваныя гады,
Было б каму дарыць нам падарункі,
Як ёсць каму – то добра ўсё тады!
09.12.22
читать стихи полностью...Кожны хлопчык
***
Кожны хлопчык ці дзяўчынка
Пад анёльскім спяць крылом,
Пахаваўшысь гэткім чынам,
Ад ўсіх страхаў, як шчытом.
Спяць прыгожа, не турбуюць
Сябе дзённым балаўством.
Час бяздумна не марнуюць-
Падрастаюць з кожным сном.
Пакуль спяць -сілы збіраюць,
Шмат чаго ім ёсць рабіць,
Дзень суцэльны пралятАюць,
Есці б толькі не забыць.
Потым зноўку, як анёлы-
Толькі носікі сапяць,
Хутка дарастуць да школы,
А там сталасць….Няхай спяць.
Колькі потым давядзецца
Ім зрабіць, зазнаць, прайсці,
На сваіх плячах- далонях
Здужыць ды перанясцІ.
Мы за ніх, як не хацелі б,
Шлях не пройдзем- не паспець.
Даць бы крылы, каб ляцелі-
Жыць бязкрылым-лепей смерць!
Толькі як вырошчваць крылы?
З цудаў-мар дзіцячых сноў.
Няхай спяць ды копяць сілы-
Будуць лепей за бацькоў.
04.12.22
читать стихи полностью...Ліхтар
У мае акно глядзіць ліхтар,
Я з акна – таксама на яго.
Цішыня…. Снег сёння ўладар,
Сыпле, хоча прыхаваць чаго.
Снегапад як успамін аб тым,
Лёсам , што не дадзена маім,
Што не выпала, чаму ня быць.
Са спагадаю ліхтар глядзіць.
Ведае – нанОва не пражыць:
Іншага ўжо не пакахаць,
Ды ніяк кагосьці не забыць,
Новых слоў багата не сказаць.
Дык на што замерла ля акна?
Не паможа мне нічым ліхтар.
Але ж з ім, як быццам, не адна,
Лье святло з яго на мокры твар.
26.11.22
читать стихи полностью...Защищено Google CAPTCHA. Политика конфиденциальности и Условия использования. Copyright 2024, Стихи.Бай