Оршазнаўства

Хмарка даждлівая-спадарожніца
З ёю вандрую ўдоль Дняпра,
Паразмаўляць мне з ёю хочацца
Пра добры і прыгожы край.
Працьлеглым берагам любуюся,
На поплаве пасуцца коні,
У розны колер пафарбованы абсяг,
Я адчуваю прыгажосці смак,
Вандроўнікаў намнога стала болей.
Ад рэчаў непад’ёмісты рукзак,
Прымкнулі хлопцы, папрасілі солі.
І жарты пакаціліся бясконцыя,
Вуды свае закінулі ў раку
У хованкі гуляла з намі сонца,
Вуды чаплялісь за аір і асаку.
Шчабяталі гучна птушкі ў небе
Мы рыбёшкі налавілі хутка
Цярпенне  і вытрымка патрэбны,
Намоклі крыху лёгкія абуткі.
Зато ў казане рыбка мельцяшыцца,
Усе разам гатавалі ежу
Сытная і смачная ушыца,
Нездарма сюды часценька езджу.
 Славутасці пайшлі разглядваць потым,
Даносіўся травы муражнай водар,
І столькі тут цікавых эпізодаў,
Рачны прыбой мелодыю шурбоніў.
Гэтым благам карыстаўся кожны
Слухаў, глядзеў-адпачываў душой
Я не сумаваў, што не заможны
Не трэба на гатове трымаць зброю.
Усё на месцы –агульнае, уласнае
Сюды прыйшоў і вельмі рад
Жыццё быццам у лепшай казцы
Орша прыемны і цікавы град.
Даймала непаседлівая хмарка,
Густы пасыпаў дождж на парасон,
Хавацца пачалі ўсе шпарка
 Пашарэў ля рэчкі ўвесь раён.
Не збіраўся дождж пераставаць,
Надвор’е не спрыяла адпачынку
Субяседнікі рашылі паказаць
Месцы цікавыя са здымкаў.
Мост арачны прыгожы ля млына
Пітаю дух пазнання “Оршазнаўства”,
З другога берагу вецярок нахлынуў
Туды мой позірк перабраўся.
Пільным вокам згледзеў я “Кацюшу”
Славутую зенітную устаноўку
Гоман гулкі цішыню парушыў,
Пра вайну мы павялі гамонкі…
Ганарыцца моладзь хараством
Які прыгожы горад Беларусі,
Цяплынёй напітаны людзкой
І з іх кожны тут застацца мусіў.
Дно ракі-шаршавае і ржавае,
Адсюль мабыць узнікла назва гэта
І такія ўраджанні яскравыя
Хто сюды з’яджаецца на лета.
Цудоўна! Сонца. Рэчка.Многа кветак…
Потым хлопцы мяне накіравалі
Да помніка Уладзіміра Караткевіча
Прыйшоў і ярка промні засвяркалі,
Нібы сустрэў пісьменнік велічна.
Вершы яго прыгадваю з ахвотай
Пісаў ён проста і праўдзіва,
І занатоўваю ў блакнотах
Помнік з ягоным сілуэтам,
Экскурсія мая на дзіва
Значнасць вялікую займела…
За творы браўся як за скарб
У святочнай беленькай сарочцы
Казаў:”Валодя да станка!”
Душа яго у кожнай строчцы,
Эмоцый зладжаны пажар!
Кроплі прабіюць лістоту,
На помнік падае праменьчык
Узгадаць чамусці мне ахвота
Вось гэтты верш, не помня слов
Я  ўкленчы ціха енчу…
Праходзяць дні, прходзіць слава
А грошай як заўжды няма
І ходзіць у пальце каравым
Паэтаў Мінскіх Атаман,
Бо народ наш Беларускі
Жывая слава не кране,
Яны за кошт маёй закускі
На помнік эканомяць мне…

***

адшкрабаць знутры лёд, яго дыхаць цяплом,
піць гарбату чаргуючы з кавай
партурна
чытаць вершы ў цемру ўголас да слёз
у 21 — яе лёс.

Выключы! Узарві ўсе ліхтары.

Выключы! Узарві ўсе ліхтары.
Увесь гэты свет мне асляпляе вочы
Дай мне адчуць спакой і цемру ночы
Мы ў палоне злой, глухой турмы
Забей і знішчы гэты страшны шум
Выццё машын, хлусню дурной рэкламы.
Пануе ў свеце страшны вечны сум
Але ўнутры ён моцна закаваны.
З-за зор халодных гэтых, нежывых
Сапраўдныя складана заўважыць.
Святло вітрын, забітых і пустых
Нічога ў жыцці не значыць.
І крыкнуць! Супыніць вялікі свет
І вочы адчыніць усім незнаёмцам,
Каб на хвілінку страціў чалавек
Быць ад сябе самога абаронцам.

Дзе сапраўдная я?

Мора на мяне раззлавалася.
Вышвырнула на зямлю.
Я так доўга ў ім растваралася,
Што згубіла волю сваю.

Паветра, углыб пранікаючы,
Абжыгае думкі мае.
Захлынаюсь, успамінаючы,
Жыццё сваё, быццам у сне.

З мяне пачынае злазіць
Салёная шкарлупа.
А ногі мае ўсё дражніць 
Хвалі марской вада.

Раздражняе! Здзіраю скуру!
Спрабую сябе адкапаць.
Пад тоннай салёнага грунту,
Што мяне паспеў пахаваць.

Крычу! Губляюся ў жаху.
Мяне на сам рэч не было.
Я адна з мноства рыбёшак,
Што ў хвалях шукала святло.

Паветра напоўніла грудзі,
Павольна, апрыемна сышло.
Я буду шукаць сябе вечна,
Шукаць у гэтым свеце цяпло.

Сон

У цёплай пасцелі паміж голымі сценамі,
Я адчуў новы ўзровень паветранай  волі,
Я стаў птушкай свабоды з рэзанымі венамі,
Паляцеўшы да сонцу праз нябесныя пакоі.
 
Там толькі тысячы зорак, як вочы анёлаў,
Бачаць наскрозь, вызваляючы гора,
Пакідаючы душу халоднай і чыстай,
Без пачуццяў аб стратах і віны асабістай.
 
Няма больш думак і сэрца не сышло крывёю,
Нельга больш плакаць, бо слёзы – пясок,
Пульс  моўчкі стаіць, не размаўляе са мною,
Як стары раяль стаміўся ад болю.
 
Што можа быць лепш, які сон прыгажэй?
Між прастораў бязмежных у вольным палёце,
Я падстрэлены, як птушка, усё ніжэй і ніжэй,
Прыціскаюся целам да халоднай зямлі.
 
Вочы рэжа святло, накаціліся слёзы,
Сэрца быццам свердзелам прабіта,
Новы ўздых, як балючасці свежыя дозы,
Я прачнуўся ад сну, смяротны і  збіты…
13 мая 2010

Доктар Франкенштэйн

У свеце, прасякнутым барацьбой і нянавісцю, цяжка ісці па дарозе, ляцець праз свой лёс, як вецер,
Сумна глядзець, як сябар сябра губляе, як у вачах святло жыцця згасае,
Напевы птушак пад гуд машын і метро не клічуць душу наверх — нервы на ўзводзе,
Знаходзіш прычыны змагацца за голас, за права, бо толькі смерць аддадзена нам дарам!
 
Навокал чорны асфальт, бясконцы шлях наперад, куды не пайдзеш – “дапаможа вам вера”,
Шчодра свеціць месяц, у цёмнай вопратцы горад, а ў кутах зноў збіраецца розная погань,
Рамантычна погляд з неба, свежы вецер вые, сэрца хоча супакою, душа рвецца на волю,
Але як вырвацца з мары, кінуць лёс на разарванне, каб убачыць светлыя абшары.
 
Хтогэты свет будаваў, хтовыпусціўгэтых пачвараў на волю?
Хто надзяліў іх ўладай над намі, сабраўшы з абломкаўіржавасці ў сталі,
Як далей жыць, дзе шукаць шчасце? – надзея на гэта адкінула цень,
Але каму да нас справа? Улада ў монстраў, а бог — Франкенштэйн.
 
Спеў, спеў анёлаў у пошуках міру прыхіліў да сну,
Не, не убачыўшы праўды, хто ў свет напусціў столькі зла,
 Мара, мара збіта з дарогі і чутна амаль за сцяной:
“Трэба веру ўсяліць, каб заплюшчыліся вочы навекі хлуснёй"
 
                                                                                                               26 снежня 2008

Усё жыццё ты чакала

Усё жыццё ты чакала, ліліся слёзы на вецер,
Як ручаі забыцця праз сэрца,  воля растала…
У сабе ўжо сіл не было, каб выбраць усходы наверх –
Надзея ў цемры схаваная на апошні паверх.
 
Чапляючы новыя перашкоды абалонку прадрала,
Цела вельмі слабое – боль не дае ёй спакою…
Яшчэ засталося ледзь-ледзь і свабода!
Толькі б сэрца стрымала – яно ільвінага роду…
 
Усё вышэй і вышэй і мэта блізка ўжо,
Праз цемру цяжка ісці – але ў дарозе даўно,
І сэрца б’ецца крывёю, дзярэ ўсё цела на часткі…
Яна больш не чалавек – гэта толькі астаткі…
 
“Чаму так, што здарылася?” – яна не зразумее,
“Бо шлях ўжо пройдзены, а сэрца усё роўна дранцвее…
Няўжо цемра збіла мяне і смерцю падзьмула…”
Заплюшчыліся вочы – яна на вечна заснула.
 
Пошукі шчасця – навошта сыходзіць з дарогі?
Ёсць у кожнага шлях,  правадыр – нашыя ногі,
Цемра цягне да смерці і пакуту прыносіць,
Чалавечая натура – толькі стогне і просіць…
20 ліпеня 2009

Плаці наперад

Раскажыце мнелюдзі, што дае вам штуршок?
Хто вас цешыць у дзень, што трымае ў рок?
Пералікі сяброў: хто сапраўдны? хто не?
Сапраўды толькі вера ні за што не згніе!
 
Я ведаю мы ўсе ідзем праз лабірынт,
І нам не дапаможа выйсці адсюль ніводны фінт,
Тут дзверы зачароўваюць, як флора ў салодкі май,
За кожнай сваё сонца, за кожнаю свой рай.
 
А мы грызем у сценках свае праёмы дзвераў,
Цягнем прагрэс наперад, будуем клеткі  зверам,
Чарговы від знікае – “…але памятайце ў правай руцэ мы нож трымаем!”
Мы людзі, нам усё можна – Бог рай нам абяцае!
 
Ну што ж мы, на Зямлі, не вартыя бязвыплатнасці?
Ці трэба пераконваць, што каханне стаіць на вернасці?
Няўжо нам трэба красці, а потым жыццё асудзім?
Бярэм усё, што хочам,  а аддаваць не будзем?
 
Знайсці бы той куток, дзе ёсць прыродная раўнавага,
Дзе кожны атрымае заслужаную павагу,
Знішчаеш глебу – знішчы моц у сабе не раз,
Затопчаш кветку – пасадзі колькі зможаш у адказ,
 
Захочаш пах салёны між гор, пясочных пляжаў,
Пральеш не мала слёзаў, зальеш паўсотню мораў,
Захочаш плыць між зоркаў, праз космас заспакаення,
Парвеш не мала нэрваў у адзіноце, без вяселля…
 
Плаці! Плаці! Бо мы не валанцёры!
Шануй і ганарыся сваёй крывёй і мовай!
А што ты думаў, спажывец, знішчаць так вельмі рад?
Вось азнаёмся – спіс і чэк – плаці наперад!
 
15 кастрычніка 2011

Обратная связь - stihiby@yandex.ru