Каханне. Люты

Кожнае сонца, сустрэтае разам,
Цёплае двойчы.
І не зімой, а ў абдымках тваіх
Карацей ночы.
Ад краю, ад прорвы з сабою ўвёў
Дотык нячутны.
Жаданне маё. Нечаканне маё. Вітаю.
Каханне. Люты.

Вецер гуляе ў тваіх валасах...

Вецер гуляе ў тваіх валасах,
Бледны твой твар прыгажосцю ззяе.
Але не бачу жыцця ў вачах,
Чаму любоў твая мяне не акрыляе?

Чаму глядзіш, як быццам скрозь мяне?
Чаму зусім не хочашь заўважаць?
Мне прыкра ад таго, што з-за цябе
Я не магу вачэй сваіх падняць.

Такое жорсткае пытанне: «Што ты хочаш?»
Такі халодны бляск у тваіх вачах...
Зусім ты разумець мяне не можаш.
Я слабасць адчуваю у нагах.

Адвярнуўся, прэч іду, мяне штурхнулі.
Я твар хаваю ў далонях ізноў...
Калючым дротам маё сэрца абгарнулі,
І націснулі так, што брызнула кроў…

Обратная связь - stihiby@yandex.ru