Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Якiя не так шмат людзей ужываюць на зямлi
На блiжнiм усходзе  зранку
Амаль пасля свiтанку
Я бачыў як хлапец вiтаў бабулю у двары

Пацалаваў далонь, паклон зрабiўшы нiзкi
Яна рукой кранулася хлапцовай галавы
Яны хутчэй за ўсё былi не у сваяцтве блiзкiм
Але  жанчыны блаславення да яго дайшлi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Павага да старэйшых здаўна ёсць на зямлi
Iх бласлаўленне iсцiны дастатак
Якi ўратуе ад напасцяў i вайны

У якiх краях Зямля Гасподня?

У якiх краях Зямля Гасподня?
Свой погляд кожны баранiць
I супярэчнасць расце штодня
На часткi дзелячы наш вiд

Я бачыў быт за акiянам
Паўсюль звычайная зямля
Мiж хрысцiянствам i каранам
Малiтва чулася мая

Здаецца мне у цэлым Свеце
Мы ўсе павiнны быць блiжэй
Жыве ўсё Богам на планеце
Дом Бога больш за ўсiх людзей



www.stihi.ru/2017/06/25/2899

Обратная связь - stihiby@yandex.ru