Оршазнаўства

Хмарка даждлівая-спадарожніца
З ёю вандрую ўдоль Дняпра,
Паразмаўляць мне з ёю хочацца
Пра добры і прыгожы край.
Працьлеглым берагам любуюся,
На поплаве пасуцца коні,
У розны колер пафарбованы абсяг,
Я адчуваю прыгажосці смак,
Вандроўнікаў намнога стала болей.
Ад рэчаў непад’ёмісты рукзак,
Прымкнулі хлопцы, папрасілі солі.
І жарты пакаціліся бясконцыя,
Вуды свае закінулі ў раку
У хованкі гуляла з намі сонца,
Вуды чаплялісь за аір і асаку.
Шчабяталі гучна птушкі ў небе
Мы рыбёшкі налавілі хутка
Цярпенне  і вытрымка патрэбны,
Намоклі крыху лёгкія абуткі.
Зато ў казане рыбка мельцяшыцца,
Усе разам гатавалі ежу
Сытная і смачная ушыца,
Нездарма сюды часценька езджу.
 Славутасці пайшлі разглядваць потым,
Даносіўся травы муражнай водар,
І столькі тут цікавых эпізодаў,
Рачны прыбой мелодыю шурбоніў.
Гэтым благам карыстаўся кожны
Слухаў, глядзеў-адпачываў душой
Я не сумаваў, што не заможны
Не трэба на гатове трымаць зброю.
Усё на месцы –агульнае, уласнае
Сюды прыйшоў і вельмі рад
Жыццё быццам у лепшай казцы
Орша прыемны і цікавы град.
Даймала непаседлівая хмарка,
Густы пасыпаў дождж на парасон,
Хавацца пачалі ўсе шпарка
 Пашарэў ля рэчкі ўвесь раён.
Не збіраўся дождж пераставаць,
Надвор’е не спрыяла адпачынку
Субяседнікі рашылі паказаць
Месцы цікавыя са здымкаў.
Мост арачны прыгожы ля млына
Пітаю дух пазнання “Оршазнаўства”,
З другога берагу вецярок нахлынуў
Туды мой позірк перабраўся.
Пільным вокам згледзеў я “Кацюшу”
Славутую зенітную устаноўку
Гоман гулкі цішыню парушыў,
Пра вайну мы павялі гамонкі…
Ганарыцца моладзь хараством
Які прыгожы горад Беларусі,
Цяплынёй напітаны людзкой
І з іх кожны тут застацца мусіў.
Дно ракі-шаршавае і ржавае,
Адсюль мабыць узнікла назва гэта
І такія ўраджанні яскравыя
Хто сюды з’яджаецца на лета.
Цудоўна! Сонца. Рэчка.Многа кветак…
Потым хлопцы мяне накіравалі
Да помніка Уладзіміра Караткевіча
Прыйшоў і ярка промні засвяркалі,
Нібы сустрэў пісьменнік велічна.
Вершы яго прыгадваю з ахвотай
Пісаў ён проста і праўдзіва,
І занатоўваю ў блакнотах
Помнік з ягоным сілуэтам,
Экскурсія мая на дзіва
Значнасць вялікую займела…
За творы браўся як за скарб
У святочнай беленькай сарочцы
Казаў:”Валодя да станка!”
Душа яго у кожнай строчцы,
Эмоцый зладжаны пажар!
Кроплі прабіюць лістоту,
На помнік падае праменьчык
Узгадаць чамусці мне ахвота
Вось гэтты верш, не помня слов
Я  ўкленчы ціха енчу…
Праходзяць дні, прходзіць слава
А грошай як заўжды няма
І ходзіць у пальце каравым
Паэтаў Мінскіх Атаман,
Бо народ наш Беларускі
Жывая слава не кране,
Яны за кошт маёй закускі
На помнік эканомяць мне…

Комментарии (1)

RSS свернуть / развернуть
+
0
Красивые слова о родном городе, на родном языке!
avatar

OZoz05

  • 09 января 2017, 20:18

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

Обратная связь - stihiby@yandex.ru