Аксане

Прачнуўся з пахмельля рана,
напіўся вады з-пад крана,
успомніў, што ёсьць Аксана,
якую прагна хачу!

Хоць я і стары намнога --
нічога няма дурнога,
ў мяне ж, як у маладога
усё — і нават душа!

Жыцьцё наша хуткацечна,
усё на зямлі ня вечна,
і як гэта недарэчна --
жаданьні свае хаваць!

Прыйдзі ж да мяне, Аксана!
Ты — кветачка без заганы!
Я буду цябе атдана
без перапынку кахаць! 

Комментарии (1)

RSS свернуть / развернуть
+
+1
хотелось, чтобы «хачу» и «душа» рифмовались. за белорусский язык спасибо!
avatar

dyapaerm_ale

  • 29 сентября 2016, 20:37

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

Обратная связь - stihiby@yandex.ru