Сузор'е кветак палявых...

Сузор'е кветак палявых
На маі лягло далоні.
І паветра вольны дых
Пачуялі душы таемны коні.

Полымя бязбрэжных васількоў
Сярод калосся ржы, што сонца,
Льецца колерам нябёс ізноў,
Як прыгажосць — бясконца.

Я не пакіну гэты сьвет…
Маё імЯ  — узыйдзе на заходзе.
Восень — залаты дыван,
Разаслала памяць у народзе.

З дзявочых вуст сарвецца верш
Голасам пяшчоты звонкай.
І адгукнецца сэрца ў вышынi
Па мне Сярэбранай «Пагоняй».

Калыша гай, а поле, рэчка,…
Ласкава акунаюць праз гады…
Маёй душы таемны конi
Ў сузор'і кветак палявых.




Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

Обратная связь - stihiby@yandex.ru