Пяшчота мяне запрашае...

Пяшчота мяне запрашае
У край дзiвоснай красы,
Каб там згубiцца ў стагоддзях
З каханнем дзявочай касы.

Нiколi дагэтуль не верыў,
Што бывае гэтакi Рай.
 Блакiтнае неба ў вырай
Панясе па Зямлi як шаль.

Там вочы Каханай спадаюць
Зоркамi сцежак маiх.
Па iх маi мары гуляюць
Яскравай сукенкай заўжды.

Ад таго лiчу кожну гадзiну,
Калi стану зноў на крыло
I неба блакiтнай фарбай
Адкрые прада мною акно...

Пяшчота мяне запрашае,
Як просiць немаўлятку маць:
Iдзi ж за мною ў вырай -
Дзе ў стагоддзях адчуiшь Рай.

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

Обратная связь - stihiby@yandex.ru