Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Якiя не так шмат людзей ужываюць на зямлi
На блiжнiм усходзе  зранку
Амаль пасля свiтанку
Я бачыў як хлапец вiтаў бабулю у двары

Пацалаваў далонь, паклон зрабiўшы нiзкi
Яна рукой кранулася хлапцовай галавы
Яны хутчэй за ўсё былi не у сваяцтве блiзкiм
Але  жанчыны блаславення да яго дайшлi

Захоўваюцца ў звычаях часоў былых парадкi
Павага да старэйшых здаўна ёсць на зямлi
Iх бласлаўленне iсцiны дастатак
Якi ўратуе ад напасцяў i вайны

Комментарии (0)

RSS свернуть / развернуть

Только зарегистрированные и авторизованные пользователи могут оставлять комментарии.

Обратная связь - stihiby@yandex.ru